Мой Пінск. Маё каханне

 Мае  сэрца без астатка належыць усёй Беларусі, яе краявідам, гісторыі, мястэчкам… Асаблівую цеплыню я адчуваю знаходзячыся ў Мінску, дзе я жыву і вучуся, хораша мне ў бабулінай вёсцы Малы Вязок, што каля Крупак, куды я ездзіла кожнае лета адпачываць.  Аднак значная частка маёй душы, душы мінчанкі, належыць таксама і Пінску, гораду, які по гучанні так падобны да сталіцы. Менавіта з Пінску пачалася мая асабістая гісторыя і гісторыя маёй сям'і. Тут жыла мая маці. Тут пазнаёмілася яна з маім бацькам, сталічным хлопцам, які прыехаў да нейкіх сваякоў на вяселле. Тут пачалося іх каханне. Мае бацькі, бывае, часам падаюцца ў успаміны і распавядаюць пра тое, як ляталі яны адзін да аднаго на самалёце. 6 рублёў, 2 гадзіны – і ты ўжо ў Пінску ці ў Мінску.  Зараз гэтыя самалёты ўжо не лятаюць, бо Пінск разрастаўся з цягам часу, побач з аэрадромам пачалі з'яўляцца дамы і з-за шуму яго зачынілі… Маці амаль адразу пасля майго нараджэння прыляцела са мной у Пінск да маёй бабулі і мы жылі там каля 5 месяцаў. Потым мы вярнуліся ў Мінск, але часта наведвалі бабулю з дзядуляй і маіх цётак. Так цікава склаўся лёс, што мая маці, пакінуўшы Пінск, сталіцу Палесся, горад сярод балот, пасялілася ў Мінску па адрасе завулак Меліярацыйны.

Сустрэла сваё першае каханне ў Пінску і я. На жаль, наша каханне не прайшло іспытаў адлегласцю ў 300 кіламетраў, бо мы былі зусім яшчэ «зялёныя» для сур'ёзных адносінаў. Але гэта быў цудоўны час поўны трывожнага хвалявання, які пакінуў глыбокі след у маім жыцці. І па сённяшні дзень Пінск нагадвае мне тыя далёкія пачуцці поўныя пяшчоты і свежы пах бэзу. Падарожжа са змрочнага Мінску ў цёплы Пінск заўседы абяцала нешта рамантычнае, бо вясна ў Пінску заўсёды пачынаецца раней…

 Читать дальше   files/kraevedby/file/pinsk.doc

Титовец А.С., Минский Государственный Лингвистический Университет.  

Размещено: 20.01.2013

Теги:

Оставить комментарий:

Ваше имя:

        


Введите цифры на картинке: