"Грушавае багацце", автор Просвирова Надежда

Грушавы скарб

Лета выдалася на рэдкасць халаднаватым і дажджлівым, аднак запаслiвая зямля паспела ўвабраць у сябе ўсю цеплыню пагодных дзён. Раз-пораз бачыш, як прагінаюцца дрэвы пад цяжарам наліўных яблыкаў, як важна грэюцца на сонцы сіньёры-памідоры ў сваiх рознаколяровых гарнiтурах, як з цiкавасцю выглядваюць з-пад зямлі бурштынавыя цыбуліны... А адзiн толькі выгляд стагоў сена чаго варты.! О, гэта ні з чым не параўнальнае пачуццё паўнаты быцця і свабоды! А якія ўрадзлся ў гэтым годзе яблыкі і грушы.! Здаецца, зямля вырашыла нагнаць упушчанае, бо летась ніхто не мог пахваліцца такім багатым ураджаем садавiны, як зараз. Ад аднаго іх паху, які ап'яняе, кружыцца галава, а ў роце адчуваецца саладкаваты прысмак духмянага пачастунку.
…Машына толькі-толькі паспела заехаць на бабулiн панадворак, а я ўжо спяшаюся вырвацца на свежае паветра. Бягу ў сад, каб палюбавацца яго багаццем і, натуральна, паспытаць груш-яблыкаў адразу з галін. Мініяцюрныя, у параўнанні са сваімі паўднёвымі суседкамi, бабуліны грушы адрозніваюцца сваёй адметнай чароўнасцю. Кожная з іх – мілая какетка. І так радасна подымать іх з зямли! Здаецца, яны спецыяльна чакаюць цябе там, пад дрэвамі, і міла ўсмiхаюцца….
Лета нікога не пакрыўдзіла. І вось цяпер перад людзьмі стаіць іншая задача: што ж рабіць з усім гэтым багаццем? І яны прапануюць яго ўсім: і сябрам, і сваякам, і проста знаёмым. Тыя з радасцю прымаюць пачастункі, але бываюць і такія, што хiстаюць галавой: маўляў, нашто нам, у нас і свайго хапае! А так не хочацца, каб ён прпаў, гэты скарб – сезонны ўраджай. Напрыклад, мая бабуля сушыць грушы для кампоту і робіць з iх сочыва. Нават пабітыя плады не выкідае – аддае каню, каб і яму салодка жылося ...
Як дзіўна, што раней я не заўважала гэтай дагледжанай, шчодрай прыгажосці. Толькі сёлета я змагла адчуць смак сушаных груш, якія, як апынулася, мая бабуля нарыхтоўвала кожны год. Але не гэта галоўнае. Я даведалася, што iх любіў мой хросны, якога не стала сёлета... Бабуля неяк сказала, што хросны,калi прыязджаў да яе ў халады , знаходзіў мяшэчак з грушамi і еў так, што ажно за вушамі трашчала... Насамрэч, я мала ведала свайго хроснага, але цяпер у маю тое, што будзе служыць мне маяком памяцi сярод вiруючага мора жыцця, дзе ўсё хвалюецца I кiпiць. Трохі сумна ад думкі, што багацце прыйшло да нас зусім ненадоўга. Але трэба абавязкова пачаставаць сяброў яблыкамі і грушамі, таму бо яны незвычай салодкія сёлета! Бабуля кажа, што ніколі не было столькi груш ў яе, садзе, як гэтым летам ....
 
Падрыхтавала аматарка яблыкаў і груш
Прасвiрава Надзея, 11 Фiл-2

Размещено: 07.03.2013

Теги:

Оставить комментарий:

Ваше имя:

        


Введите цифры на картинке: